Беларускі ручнік. - 3 -
Ручнікі у абрадах і святах беларусаў. - 4 -
Слуцкія паясы.. - 7 -
Агульныя звесткі і гісторыя. - 7 -
Выгляд. - 7 -
Гісторыя. - 7 -
Багдановіч - прамоўтар міфу. - 9 -
Саломапляценне на Беларусі - 10 -
Спіс літаратуры.. - 13 -
Беларускі ручнік
Ручнік — маркіраваная арнаментам, колерам і іншымі сродкамі выразнасці тканіна, якая выконвае важныя рытуальна-сімвалічныя функцыі ў абрадах; кавалак палатна для ўтылітарнага выкарыстання. Па прызначэнні ручнікі бываюць: утылітарна-бытавыя; абрадавыя (радзінна-хрэсьбінныя, вясельныя, пахавальныя); рытуальныя (штодзённыя); аброчныя; святочна-дэкаратыўныя.
У залежнасці ад прызначэння і функцыі ручнікі маюць розныя назвы. Ручнікі ўтылітарныя паўсюдна на Беларусі называюцца “ўціральнік”, “уцірач”, “уцірка”, а таксама — “трапкач”, “скарач”, “брэндзал”, “патрэпнічак, “надзёжнік”; абрадавыя — “набожнік”, “ручнік”, “намітка”, “падарак”, “падножнік”. Злучанасць гэтай рэчы з абразамі, з чырвоным кутом адлюстравана ў лакальных назвах: “набразнік”, “абразны ручнік”, “накутнік”, “багавік”, “завеска”, “плат”, “платок”, “набожны платок”.
|
Малюнак 1 Беларускі ручнік |
Ручнікі, прызначаныя для святочна-дэкаратыўнага ўпрыгожання інтэр’ера, называюць проста “ручнікамі”. Ручнікі маюць разнастайнае лакальнае шматаблічча, з’яўляюцца выразнымі этнакультурнымі паказчыкамі адметных рыс традыцыйнай культуры беларусаў. Традыцыйны тып ручніка бытаваў на пэўнай тэрыторыі і адрозніваўся ад ручнікоў іншых мясцовасцей. Асаблівасці лакальных тыпаў ці варыянтаў ручнікоў выяўляюцца ў разнастайнасці іх мастацка-тэхналагічнага вырашэння, характары выкарыстання ў абрадах і аздабленні імі покуці. У наш час лакальныя мастацкія традыцыі вырабу ручнікоў нівеліруюцца, уніфікуюцца, ці ўвогуле прыпыняецца іх мясцовае выкананне. Традыцыйныя тканыя або вышытыя ручнікі заступаюць месца ручнікам прамысловай вытворчасці, надрукаваным на палатне ці вышываным на машыне. Але і сёння ручнікі шмат ў якіх
Список использованной литературы:

