ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ.. 3
Глава 1. Умовы ўзнікнення гарадоў на беларускіх землях.. 4
Глава 2. Перанос гарадоў.. 9
Глава 3. Структура і функцыянальнае прызначэнне гарадоў.. 12
Заключэнне. 16
Літаратура.. 17
У заключэнні можна зрабіць наступныя вынікі.
Станаўленне і далейшае развіццё раннесярэдневяковых гарадоў на беларускіх землях характарызавалася ўплывам фактараў горадаўтварэння (сацыяльна-эканамічнага, сацыяльна-палітычнага).
Ступень іх уздзеяння на розных этапах гарадской трансфармацыі магла быць рознай. Ва ўтварэнні і развіцці адных беларускіх гарадоў (Полацк, Віцебск, Тураў, Пінск, Гомель) пераважаў сацыяльна-эканамічны фактар, а ў фарміраванні іншых – (Мінск, Орша, Копысь, Браслаў, Дрысвяты, Гродна, Мсціслаў) – сацыяльна-палітычны.
Узнікненне гарадскога жыцця было вельмі значным і пераломным момантам у развіцці грамадства. У перыяд ранняга сярэднявечча гарадское жыццё ўзнікала ў найбольш развітых і густанаселеных раёнах, у месцах перасячэння найбольш значных шляхоў зносін. Шэраг гарадоў атрымаў назву ад рэк, на якіх яны былі заснаваны: Полацк ад Палаты, Віцебск ад Віцьбы, Пінск ад Піны, Слуцк ад Случы, Друцк ад Друці, Чачэрск ад Чачоры і г.д.
Сярэднявечныя гарады беларускіх зямель маюць шмат агульных рыс з паходжаннем і развіццём гарадоў IX-XIII стст. усяго ўсходняга славянства.
Пасяленчая структура складалася з дзвюх частак: невялікага княжацка-баярскага дзядзінца і пасада, якія былі месцамі канцэнтравання свабодных рамёстваў і гандлю. Найбольш буйныя гарады мелі вакольны горад.
Старажытны горад паўстае ў якасці дыферэнцыраванага, сацыяльнага арганізма з разнастайнымі функцыямі, які паступова ўскладняецца ў сваім развіцці. Ён меў устойлівыя тэндэнцыі росту тэрыторыі і колькасці жыхароў. У аснове памераў горада і складанасці яго тапаграфічнай структуры ляжыць функцыянальная прызначанасць. Гарады станавіліся цэнтрамі палітычнага, эканамічнага, культурнага і рэлігійнага жыцця асобных княстваў ці валасцей.
Список использованной литературы:
Алексеев, Л.В. Полоцкая земля. Очерки истории Северной Белоруссии в IX–XIII. – М., Наука. 1966. – 295 с. Врублеўскі, Ю.В. Узнікненне старажытных гарадоў на беларускіх землях у ix - xiii стагоддзях / Ю.В. Врублеўскі // Гісторыя і грамадазнаўства. - № 12. – 2015. – С. 13-17. Врублеўскі, Ю.У. Гісторыяграфія гісторыі ўзнікнення і развіцця гарадоў на тэрыторыі Беларусі ў IX–XIII стст.: дыс. ... канд. гіст. навук 07.00.09 / Ю. У. Врублеўскі. –Мінск, 2013. – 148 с. Даркевич, В.П. Происхождение и развитие городов древней Руси (X-XIII вв.) // Вопросы истории. – 1994. – №10. – С.43-60 Дучыц, Л.У. Браслаўскае Паазер'е ў IX-XIV стст. – Мн.: Навука i тэхніка, 1991.— 120 с. Заяц, Ю.А. Менская земля / Ю.А. Заяц // Беларускі гістарычны часопіс. – 1993. – № 4. – С. 11-14. Ляўко, В. Гарады / В. Ляўко // Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т. 1: Старажытная Беларусь. Ад першапачатковага засялення да сярэдзіны XIII ст. – Мінск, 2000. – С. 249–256. Толочко, П.П. Древнерусский феодальный город. – Киев: Наук. думка, 1990. – 254 с. Хрестоматия по истории Белоруссии: с древнейших времен до 1917 г. / сост. В. Н. Сидорцов. – Минск: БГУ, 2008. – 622 с. Штыхов, Г.В. Средневековые города Беларуси и их предшественники (к проблеме восточнославянского города) / Г.В. Штыхов // Вестник Полоцкого гос. ун-та. Сер. А. Гуманитарные науки. – 2008. – №1. –
С. 2-6.

